І Госпад Магуццяў, Які цябе пасадзіў, прадказаў на цябе бяду дзеля ліхоццяў дому Ізраэля і дому Юды, якія выклікалі гнеў да сябе ў Яго, калі ахвяравалі кадзіла Баалу.
ЕРАМІІ 40:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў кіраўнік целаахоўнікаў Ярэмію, і сказаў яму: «Госпад, Бог твой, прадказаў такое няшчасце гэтаму месцу; Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў начальнік целаахоўнікаў Ярэмію, і сказаў яму: «ГОСПАД, Бог твой, прамовіў пра ліха гэтае супраць месца гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Начальнік целаахоўцаў узяў Ерамію і сказаў яму: «Гасподзь Бог твой вырак гэта бедства на месца гэтае, |
І Госпад Магуццяў, Які цябе пасадзіў, прадказаў на цябе бяду дзеля ліхоццяў дому Ізраэля і дому Юды, якія выклікалі гнеў да сябе ў Яго, калі ахвяравалі кадзіла Баалу.
Усе, хто знаходзілі іх, з’ядалі іх, і ворагі іх казалі: “Не правініліся мы, бо яны зграшылі супраць Госпада, прыстанішча справядлівасці і надзеі бацькоў іх — Госпада”.
Толькі некаторых з бяднейшых людзей зямлі Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
А калі не захочаш слухаць голас Госпада, Бога твайго, каб берагчы і выконваць усе прыказанні Яго і загады, якія я сёння загадваю табе, то прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і апануюць цябе.
І ўзгарыцца гнеў Мой супраць яго ў той дзень, і пакіну Я іх, і схаваю аблічча Маё ад іх, і будзе гэта на загубу; прыйдуць на яго многія беды і ўціскі, так што скажа ён у той дзень: “Напэўна, за тое, што няма Бога са мной, нахлынулі гэтыя беды на мяне”.