ЕРАМІІ 36:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вазьмі сабе зноў іншы скрутак і напішы на ім усе папярэднія словы, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Ёакім, цар Юдэйскі. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Павярніся і вазьмі сабе іншы скрутак, і напішы на ім усе словы папярэднія, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Егаякім, валадар Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) «вазьмі сабе зноў другі скрутак і напішы ў ім усе ранейшыя словы, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Ёакім, цар Юдэйскі; |
«Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля, кажучы: “Запішы для сябе ў кнізе ўсе словы, якія Я сказаў табе.
І калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, адразаў іх цар ножыкам пісара і кідаў у агонь, які быў у пасудзіне, пакуль увесь скрутак не згарэў у агні, які быў у пасудзіне.
Дык паклікаў Ярэмія Баруха, сына Нэрыі, і запісаў Барух з вуснаў Ярэміі на скрутку для пісьма ўсе словы Госпада, якія Ён яму казаў.
Тыя, што ўхаваюцца ад меча, вернуцца з зямлі Егіпецкай у зямлю Юды ў вельмі малой лічбе, каб пазнала ўся рэшта Юды, якая прыбыла ў зямлю Егіпецкую з намерам качаваць там, чыё слова здзейсніцца: Маё ці іх?”