І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
ЕРАМІІ 32:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ад сваёй маладосці сыны Ізраэля і сыны Юды рабілі толькі ліхоту на віду ў Мяне, сыны Ізраэля, якія аж да сёння раздражнялі Мяне ўчынкамі рук сваіх, — кажа Госпад. — Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ад маладосьці сваёй сыны Ізраіля і сыны Юды рабілі толькі ліхоту на вачах Маіх, бо сыны Ізраіля толькі гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо сыны Ізраілевыя і сыны Юдавыя толькі зло чынілі перад вачыма Маімі з маладосьці сваёй; сыны Ізраілевыя толькі гнявілі Мяне дзеямі рук сваіх, кажа Гасподзь. |
І Госпад пачуў пах найпрыемнейшы, і сказаў Госпад сэрцу Свайму: «Ніколі больш не буду праклінаць зямлю з-за людзей, бо намер сэрца чалавечага схільны да зла ад юнацтва яго. Дык ужо болей не будзе пагібелі на кожную душу жывую, як Я зрабіў.
Але яны справакавалі да гневу і засмуцілі Духа святасці Яго, дык змяніўся Ён для іх у непрыяцеля і пачаў з імі ваяваць.
І Госпад Магуццяў, Які цябе пасадзіў, прадказаў на цябе бяду дзеля ліхоццяў дому Ізраэля і дому Юды, якія выклікалі гнеў да сябе ў Яго, калі ахвяравалі кадзіла Баалу.
А Я ўвёў вас у зямлю садоў, каб вы спажывалі плады яе і з яе найлепшае; а вы, увайшоўшы, спаганілі зямлю Маю і спадчыну Маю пераўтварылі ў абрыду.
«Прамаўляў Я да цябе ў час бяспекі тваёй, а ты адказаў: “Не буду слухаць!” Гэткая твая дарога ад юнацтва твайго, бо не слухаў ты голасу Майго.
І не хадзіце за чужымі багамі, каб служыць ім і пакланяцца ім і каб Мяне не даводзіць да гневу дзеяннямі рук вашых, і Я не прывяду на вас няшчасце.
Але вы не паслухалі Мяне, — кажа Госпад, — каб давесці Мяне да гневу праз дзейнасць рук вашых, на ваша ліха”.
Будзем спаць у ганьбе нашай і пакрые нас сорам наш, бо зграшылі мы супраць Госпада, Бога нашага, мы і бацькі нашы, ад юнацтва нашага аж да гэтага дня, і не слухалі мы голасу Госпада, Бога нашага.
Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.
«Вазьмі скрутак для пісьма і запішы на ім усе словы, якія Я сказаў табе супраць Ізраэля ды Юды і супраць усіх народаў ад дня, калі Я пачаў гаварыць да цябе, ад дзён Осіі аж да гэтага дня.
за іх злачыннасць, якой дапускаліся яны, каб правакаваць Мяне да гневу, ды хадзілі складаць ахвяры і служыць іншым багам, якіх не ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашы.
Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?
Вось жа голас ляманту дачкі народа Майго з далёкай зямлі: «Ці ж няма Госпада на Сіёне? Ці ж няма на ім цара Яго?» — «Дык чаму яны абудзілі Мяне да гневу сваімі ідаламі ды марнасцямі чужымі?»
і калі Я ўвёў іх у зямлю, над якою Я ўзняў руку Маю, каб даць яе ім, убачылі яны кожны ўзгорак высокі і кожнае густалістае дрэва, і ўсклалі там свае ахвяры, і выклікалі гнеў там ахвярамі сваімі; і там ускладалі свае пахкія ахвяры, і ўчынялі ўзліванні свае”.
І ўзбунтаваліся яны, і не захацелі Мяне слухаць; не адкінуў ніхто агіднасці з вачэй сваіх, і не пакінулі ідалаў егіпецкіх. І вырашыў Я выліць гнеў Свой на іх ды спагнаць абурэнне Сваё на іх у зямлі Егіпта.
і распуснічалі яны ў Егіпце, ад маладосці займаліся распустай; там ціскалі іх саскі і закраналі грудзі дзявоцтва іх.