Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
ЕРАМІІ 18:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраэля, як гэты ганчар? — кажа Госпад. — Бо вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраэля, у Маёй руцэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ці не магу Я зрабіць з вамі, дом Ізраіля, як гэты ганчар? — кажа ГОСПАД. Вось, як гліна ў руцэ ганчара, так вы, дом Ізраіля, у руцэ Маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці не магу Я ўчыніць з вамі, доме Ізраілеў, як гэты ганчар? кажа Гасподзь. Вось, што гліна - у руках у ганчара, тое самае - вы ў Маёй руцэ, доме Ізраілеў. |
Гора таму, хто працівіцца свайму Творцу, чарапок сярод гліняных гаршкоў зямлі! Ці ж скажа гліна ганчару свайму: “Што робіш?” або: “Твая работа бязрукая”?
А цяпер, Госпадзе, Ты — Айцец наш, мы ж — гліна; Ты — Творца наш, мы ўсе — творы рук Тваіх!
і пасудзіна, якую рабіў ён з гліны рукамі сваімі, рассыпалася, як гэта здараецца з глінай у руцэ ганчара, і ён ізноў зрабіў з яе іншую пасудзіну, — так, як яму пажадалася.
Тое ж, што дадзена было распараджэнне, каб пакінуць пень каранёў яго, гэта значыць, дрэва пакінуць табе, царства тваё застанецца, калі прызнаеш уладу Неба.
Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”