Адкрыецца галізна твая, і ўбачаць няславу тваю. Учыню Я помсту, нікога не пашкадую, —
ЕРАМІІ 13:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я ўзьніму прыполы адзеньня твайго аж на аблічча тваё, і будзе бачная ганьба твая, Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое будзе падняты прыпол твой, каб агалілася сарамата твая. |
Адкрыецца галізна твая, і ўбачаць няславу тваю. Учыню Я помсту, нікога не пашкадую, —
А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.
Я, вось, абрабоўваю Эзава, адкрываю таямніцы яго, нічога ён схаваць не зможа; вынішчаецца патомства яго, і браты яго, і суседзі яго, і не будзе.
Зграшыў цяжка Ерузалім, таму стаўся абрыдлым для ўсіх; усе, хто ганарыліся ім, пагардзілі ім, бо бачылі подласць яго: сам ён, уздыхаючы, павярнуўся назад.
таму, вось, Я збяру ўсіх тваіх палюбоўнікаў, якім ты спагадвала, ды ўсіх тых, каго ты любіла, з усімі, каго ненавідзела; і збяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю сорам твой перад імі, і ўбачаць яны ўсю тваю агіднасць.
і з нянавісцю будуць яны абыходзіцца з табою, і забяруць усе плады працы тваёй, і пакінуць цябе голай і поўнай сораму, і выявіцца сорам распусты тваёй, злачынства і твая распуснасць.
І цяпер адкрыю агіднасць яе перад вачамі палюбоўнікаў яе, ды [няма] нікога, хто б вырваў яе з рукі Маёй.
Знішчу вінаграднік яе і сады фігавыя, пра якія казала: «Гэта плата мая, якую мне далі мае палюбоўнікі». Вось жа, заманю іх у лес, есці іх будзе дзікі звер.
Вось, Я іду супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і падыму адзенне тваё на твар твой, і пакажу народам галізну тваю і царствам — ганьбу тваю.