ЕРАМІІ 11:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пойдуць гарады юдэйскія і жыхары Ерузаліма, і будуць клікаць багоў, якім складалі ахвяры, але не выратуюць яны іх у час бяды іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пойдуць гарады Юды і жыхары Ерусаліму, і будуць клікаць багоў, якім яны кадзілі, але яны ня выратуюць іх у час бяды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады гарады Юды і жыхары Ерусаліма пойдуць і заклічуць багоў, якім яны кадзяць; але яны зусім не дапамогуць ім у час бедства іхняга. |
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
Падымаюць яго на плечы і носяць, потым ставяць на сваім месцы; і будзе стаяць, і з месца свайго не зрушыцца, але, калі хто прызывае яго, не адказвае, ды ад бяды яго не збавіць яго.
А народ Мой забыўся пра Мяне, для марнасці палячы кадзіла ды спатыкаючыся на дарогах сваіх, на даўнейшых шляхах, каб блукаць па сцежках, па дарозе невыхаджанай,
Дзе багі твае, якіх ты сабе нарабіла? Хай падымуцца яны і вызваляць цябе ў часіну гора твайго; бо якая колькасць гарадоў тваіх, столькі і багоў тваіх сталася, Юда!
Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?
ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!