ЕЗЭКІІЛЯ 48:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уся частка будзе мець дваццаць пяць тысяч прутоў даўжыні на дваццаць пяць тысяч шырыні; вазьміце святую частку разам з уласнасцю горада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Уся частка [сьвятая] будзе мець [памер] дваццаць пяць тысячаў [прутоў] на дваццаць пяць тысячаў [прутоў]; чатырохкутнік, прынесены як дар сьвяты з уласнасьці гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уся аддзеленая дзялянка ў дваццаць пяць тысяч даўжыні і ў дваццаць пяць тысяч шырыні, чатырохкутная, выдзеліце пад сьвяшчэнны надзел, уключаючы валоданьні горада: |
А рэшта мае належаць валадару з абодвух бакоў святой часткі і ўласнасці горада, уздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў часткі аж да мяжы ўсходняй, але і з абшару да мора ўздоўж тых дваццаці пяці тысяч прутоў аж да мяжы мора, адпаведна часткам пакаленняў: гэта будзе належаць валадару. І святая частка і свяцілішча святыні будуць пасярэдзіне яе,
Бо ведаеце, што пасля, жадаючы ўспадкаеміць дабраславенне, быў адхілены, і не знайшоў месца навяртання, хоць і шукаў яго са слязамі.
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня – аднолькавыя.