І сказаў цар Ёабу і кіраўнікам войска свайго, якія былі пры ім: «Абыдзі ўсе пакаленні Ізраэля ад Дана аж да Бээр-Сэбы, і палічы народ, каб я ведаў колькасць яго».
ЕЗЭКІІЛЯ 48:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «І вось імёны пакаленняў: у межах поўначы, ідучы ў напрамку Гэталона да ўваходу ў Эмат, Асарэнон — межы Дамаска да поўначы каля Эмата — будзе ад усходу аж да мора, атрымае Дан адну частку ва ўласнасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось імёны каленаў. Ад канца паўночнага ў бок шляху на Хэтлён, як ісьці да Хамату, да Хацар-Энону, на мяжы Дамаску, на поўначы ў бок Хамату, ад усходу да захаду, — частка Дана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану. |
І сказаў цар Ёабу і кіраўнікам войска свайго, якія былі пры ім: «Абыдзі ўсе пакаленні Ізраэля ад Дана аж да Бээр-Сэбы, і палічы народ, каб я ведаў колькасць яго».
Вось што кажа Госпад Бог: «Гэта мяжа, у якой будзеце валодаць зямлёю паміж дванаццаццю пакаленнямі Ізраэля, бо Язэп мае двайную частку,
І мяжа марская: Вялікае мора ўтварае мяжу аж да таго месца, дзе насупраць знаходзіцца Эмат; гэта мяжа марская.
а ў тым пакаленні, у якім будзе жыць чужынец, там дасцё яму спадчыну», — кажа Госпад Бог.