і яны будуць служыць у Маім свяцілішчы як вартаўнікі пры брамах дома і як паслугачы дома: яны будуць забіваць ахвяры на цэласпаленні і ахвяры для людзей, ды будуць стаяць перад імі як паслугачы іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 46:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў ён мне: «Гэта дамы на гатаванне, дзе паслугачы дома Госпада маюць варыць ахвяры народа». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён сказаў мне: «Гэта дом на гатаваньне, дзе тыя, якія служаць пры Доме гэтым, будуць варыць ахвяры народу». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне: вось кухні, у якіх службіты храма гатуюць ахвяры народныя. |
і яны будуць служыць у Маім свяцілішчы як вартаўнікі пры брамах дома і як паслугачы дома: яны будуць забіваць ахвяры на цэласпаленні і ахвяры для людзей, ды будуць стаяць перад імі як паслугачы іх.
І Я прызначаю іх да спаўнення ўсякай службы пры доме і да ўсяго, што трэба будзе зрабіць у ім.
і сказаў мне ён: «Гэта месца, дзе святары будуць гатаваць ахвяры за злачынства і за грэх, дзе будуць пячы ахвяру з ежы, каб не мусілі іх выносіць на знешні панадворак, асвячаючы гэтым народ».
І кругом стаяў мур, які агібаў чатыры малыя панадворкі, і пад мурамі вакол былі размешчаны вогнішчы.
І завёў ён мяне назад да брамы дома, і вось, выцякала вада з-пад парога дома на ўсход, бо пярэдні бок дома быў накіраваны на ўсход, а вада выцякала з-пад правага боку храма на поўдзень ад ахвярніка.
Хто, думаеш, з’яўляецца верным і разумным паслугачом, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?
пасіце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але добраахвотна, па волі Божай, не дзеля нягодных нажыткаў, але са стараннасцю,