І з задняга боку святыні паставіў сцяну з кедравых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі да столі, і зрабіў у ёй унутры Дабір, гэта значыць святое з святых.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І змераў яе даўжыню — дваццаць локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў з пярэдняга боку святыні. І сказаў ён мне: «Гэта святое з святых». Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьмераў даўжыню ягоную — дваццаць локцяў, а шырыня — дваццаць локцяў да пярэдняга боку сьвятыні. І ён сказаў мне: «Гэта Сьвятое Сьвятых». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адмерыў у ім дваццаць локцяў у даўжыню і дваццаць локцяў у шырыню храма, і сказаў мне: гэта Сьвятое Сьвятых. |
І з задняга боку святыні паставіў сцяну з кедравых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі да столі, і зрабіў у ёй унутры Дабір, гэта значыць святое з святых.
Меў ён дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні; і ён абклаў яго найчысцейшым золатам, і збудаваў кедравы ахвярнік перад Дабірам.
і пабудаваў насупраць сцяны святыні кругавыя паверхі ў сценах дома вакол святыні і Дабіра, і зрабіў сцены кругом.
і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
І ўнеслі святары каўчэг запавету Госпада на сваё месца ў Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў.
Учыніў таксама святое з святых: даўжыня яго — па шырыні дома — дваццаць локцяў і шырыня таксама дваццаць локцяў; і пакрыў яго пласцінамі найлепшага золата коштам у шэсцьсот талентаў.
І ўнеслі святары каўчэг прымірэння Госпадавага на яго месца, у Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў,
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня – аднолькавыя.