ЕЗЭКІІЛЯ 41:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і аблямаваныя вокны, і штосьці накшталт пальмаў было з аднаго і другога боку на бакавых сценах прысенкаў у пакоях, што прымыкаюць да дома. Біблія (пераклад А.Бокуна) а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кратаваныя вокны з пальмамі па той і другі бок былі абапал бабінца і ў бакавых пакоях храма і на драўлянай шалёўцы. |
І зрабіў ён прысенак са слупамі ў пяцьдзесят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другі прысенак перад большым прысенкам, і слупы, і агароджу перад імі.
І вокны з устаўленымі рамамі былі наўкола ў пакоях і пры вушаках з усіх бакоў; ды таксама былі вокны наўкола прысенкаў унутры, і перад вушакамі былі аздабленні ў выглядзе пальмаў.
І ўвёў мяне ў прысенкі святыні, і змераў вушакі прысенкаў: пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку, і брама была шырынёю ў чатырнаццаць локцяў, і бакі брамы мелі тры локці з аднаго боку і тры локці з другога;
і аблямаваныя вокны, і трайныя аздабленні кругом насупраць парога былі пакрытыя дрэвам навокал, і ад зямлі аж да вокнаў — вокны ж маглі зачыняцца — аж да верху брамы;
І змераў ён мур святыні — шэсць локцяў, і шырыню прыбудовы — чатыры локці з усіх бакоў кругом святыні;