І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзверы мелі падвоі рухомыя аж да сцяны, і другія дзверы мелі падвоі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны [дзьверы], і дзьве форткі — другія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дзьверы гэтыя на дзьве дошкі, абедзьве дошкі рухомыя, дзьве каля адных дзьвярэй і дзьве каля другіх: |
І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні.
і двое дзвярэй з яловага дрэва, і абедзве паловы адных дзвярэй былі падвоеныя і рухомыя.
Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя.
І ўвёў мяне ў прысенкі святыні, і змераў вушакі прысенкаў: пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку, і брама была шырынёю ў чатырнаццаць локцяў, і бакі брамы мелі тры локці з аднаго боку і тры локці з другога;
Калі доўгі час будзеш рабіць аблогу горада і акружыш яго ўмацаваннямі, каб заваяваць яго, не ссякай дрэў яго, з якіх можаш жывіцца, плады яго можаш есці, а яго самога не ссякай. Ці ж дрэва гэта чалавек, каб яго аблягаць?