Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 20:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Калі доўгі час будзеш рабіць аблогу горада і акружыш яго ўмацаваннямі, каб заваяваць яго, не ссякай дрэў яго, з якіх можаш жывіцца, плады яго можаш есці, а яго самога не ссякай. Ці ж дрэва гэта чалавек, каб яго аблягаць?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Калі будзеш аблягаць горад шмат дзён, каб ваяваць супраць яго і здабыць яго, ня нішчы дрэваў ягоных, сьсякаючы іх сякераю. Будзеш есьці [плады] іхнія, а іх саміх не сьсякай. Ці ж дрэва ў полі — гэта чалавек, каб ісьці і аблягаць яго?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Калі доўга будзеш трымаць у аблозе горад, каб заваяваць яго і ўзяць яго, дык ня псуй дрэваў яго, ад якіх можна карміцца, і не спусташай навакольляў, бо дрэва на полі не чалавек, каб магло пайсьці ад цябе на ўмацаваньне;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 20:19
11 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ўжо сякера прыстаўлена да кораня дрэў; а кожнае дрэва, якое не дае добрага плода, высякаецца і кідаецца ў агонь.


І прыгняталі нас егіпцяне і пераследавалі нас, накладаючы найцяжэйшыя работы.


І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падышоў да яго, але не знайшоў на ім нічога, апрача лісця, і сказаў яму: «Няхай не родзіцца з цябе плод навекі». І адразу дрэва фігавае ссохла.


каб часам не навучылі яны вас усякім брыдотам, якія яны рабілі багам сваім, і каб вы не грашылі перад Госпадам, Богам вашым.


Калі ж якое дрэва не надаецца на ежу, ссячы яго і пабудуй махіны, пакуль не здабудзеш горада, які з табой ваюе».


Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: «Зрэжце дрэвы яе і насыпце вал кругом Ерузаліма, гэта бо горад пакарання, усялякая крывадушнасць пасярод яго.


і вы зруйнуеце ўсе гарады ўмацаваныя і ўсе гарады лепшыя, і вы пассякаеце ўсе пладаносныя дрэвы, і засыплеце ўсе крыніцы водаў, і ўсе добрыя палі закідаеце камянямі».


І зруйнавалі гарады, і закідалі ўсе добрыя палі камянямі, і засыпалі ўсе крыніцы водаў, і пассякалі ўсе пладаносныя дрэвы, так што засталіся толькі муры Кірхарэса; і абкружылі горад прашчнікі і закідвалі каменнямі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы