Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 40:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ўвёў мяне ў прысенкі святыні, і змераў вушакі прысенкаў: пяць локцяў з аднаго і пяць локцяў з другога боку, і брама была шырынёю ў чатырнаццаць локцяў, і бакі брамы мелі тры локці з аднаго боку і тры локці з другога;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён увёў мяне ў прысенкі Дому, і зьмераў філяр прысенкаў, і [было] пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку: а шырыня брамы — тры локці з аднаго боку і тры локці з другога боку.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прывёў ён мяне да бабінца храма і намерыў у слупах бабінца пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога; а ў браме - тры локці шырыні з аднаго боку і тры локці з другога.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 40:48
5 Крыжаваныя спасылкі  

І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.


А прысенак перад святыняй, які цягнуўся ў даўжыню, меў у шырыню дваццаць локцяў адпаведна шырыні святыні; а ў вышыню меў сто дваццаць локцяў. І ўнутры пазалаціў яго найчысцейшым золатам.


Дзверы мелі падвоі рухомыя аж да сцяны, і другія дзверы мелі падвоі.


і аблямаваныя вокны, і штосьці накшталт пальмаў было з аднаго і другога боку на бакавых сценах прысенкаў у пакоях, што прымыкаюць да дома.


І ўвайшоў у сярэдзіну, і змераў на вушаку брамы — два локці, і браму — шэсць локцяў, ды шырыню бакоў брамы — сем локцяў з аднаго і сем локцяў з другога боку.