І адгадзі суседзям нашым у сем разоў у нутро іх знявагу, якою зняважылі Цябе, Госпадзе.
ЕЗЭКІІЛЯ 36:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму так кажа Госпад Бог: “Я падымаю руку Маю: акружаючыя вас народы будуць зносіць ад вас знявагу; Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я ўзьнімаю руку Маю [з прысягаю], што народы, якія вакол вас, панясуць зьнявагу сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь Бог: Я падняў руку Маю з прысягаю, што народы, якія вакол вас, самі панясуць сорам свой. |
І адгадзі суседзям нашым у сем разоў у нутро іх знявагу, якою зняважылі Цябе, Госпадзе.
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
Але падняў Я таксама руку Сваю супраць іх у пустыні, каб не ўводзіць іх у зямлю, якую Я даў ім, якая ацякае малаком і мёдам, выбранніцу з усіх земляў;
І скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “У той дзень, калі Я выбраў Ізраэль і падняў руку Маю, прысягаючы нашчадкам дому Якуба, і з’явіўся ім у зямлі Егіпецкай ды падняў руку Маю, прысягаючы на іх карысць і кажучы: “Я — Госпад, ваш Бог”,
І ты ў будучыні не будзеш ужо слухаць знявагу паганаў, і больш ніколі не будзеш цярпець ганьбу ад народаў, і не будзеш больш адбіраць патомства ў твайго народа, — кажа Госпад Бог».
Дзеля таго праракуй аб зямлі Ізраэля і гавары да гор і ўзгоркаў, ручаёў і лагчын: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я гаварыў у руплівасці і абурэнні Маім, бо вы знеслі знявагу з боку народаў”;
а вы, горы Ізраэля, выпускаць будзеце свае галіны і даваць свае плады народу Майму Ізраэльскаму, бо ён хутка вернецца.