Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
ЕЗЭКІІЛЯ 30:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я вылью гнеў Свой на Сін, крэпасць Егіпецкую, і вынішчу шматлюддзе ў Но. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я выльлю гнеў Мой на Сін, крэпасьць Эгіпецкую, і вынішчу шматлюдзтва ў Но. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вылью лютасьць Маю на Сін, крэпасьць Егіпта, і зьнішчу шматлюдства ў Но. |
Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
І выйшлі яны з Эліма, і ўся супольнасць сыноў Ізраэля прыйшла ў пустыню Сін, якая знаходзіцца між Элімам і Сінаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасля таго, як выйшлі яны з зямлі Егіпецкай.
І Я выпушчу агонь на Егіпет; быццам парадзіха, будзе цярпець боль Сін, і ў Но адкрыецца вылам, і на Мемфіс нападуць ворагі ўдзень.
Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім.
І пачуў я магутны голас са святыні, які казаў сямі анёлам: «Ідзіце і выліце сем чар гневу Божага на зямлю».