ЕЗЭКІІЛЯ 24:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І народ казаў мне: «Ці не вытлумачыш нам, што значыць для нас тое, што робіш?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І народ казаў мне: «Ці ня вытлумачыш нам, што значыць для нас тое, што ты робіш?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне народ: ці ня скажаш нам, якое нам значэньне ў тым, што ты робіш? |
«Кажы народу ўпорыстаму: “Ці вы не ведаеце, што гэта значыць?” Скажы: “Вось, прыбыў цар Бабілона ў Ерузалім, схапіў цара і князёў яго, і завёў іх да сябе, у Бабілон;
І сказаў я: «О Госпадзе Божа! Яны кажуць пра мяне: “Ці ён не прыпавесці расказвае?”»
І калі скажуць табе: “Чаму стогнеш?” — адкажы: “Дзеля весткі, бо прыйшла яна”; і самлее кожнае сэрца, ды ўсе рукі аслабеюць, і ўсякі дух згасне, і калені захістаюцца, як вада; вось, яна прыйшла і спраўджваецца, — кажа Госпад Бог».
І сказаў я да народа свайго раніцаю, і ўвечары памерла жонка мая; і зрабіў я назаўтра так, як мне загадана.
А калі ў цябе будуць пытацца твае землякі, кажучы: “Ці не скажаш ты нам, што праз гэта маеш на думцы?”
Узмацніліся словы вашы супраць Мяне, — кажа Госпад, — і вы пытаецеся: “Што такое гаворым мы супраць Цябе?”