А як з благімі фігамі, якіх есці не можна, таму што ліхія, — гэта кажа Госпад, — так Я зраблю з Сэдэцыем, царом Юдэйскім, і князямі яго ды з рэштаю Ерузаліма, якая засталася на гэтай зямлі і якая жыве на зямлі Егіпецкай.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я аддам цябе ў рукі тых, каго ненавідзіш, у рукі тых, ад каго адвярнулася душа твая, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: "Вось, Я аддаю цябе ў рукі таго, каго ты ненавідзіш, у рукі тых, ад якіх адвярнулася душа твая". Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь Бог: вось, Я аддаю цябе ў рукі тым, якіх ты ўзьненавідзела, у рукі тым, ад якіх адвярнулася душа твая. |
А як з благімі фігамі, якіх есці не можна, таму што ліхія, — гэта кажа Госпад, — так Я зраблю з Сэдэцыем, царом Юдэйскім, і князямі яго ды з рэштаю Ерузаліма, якая засталася на гэтай зямлі і якая жыве на зямлі Егіпецкай.
дык аддам Я іх у рукі ворагаў іх ды ў рукі тых, што цікуюць на іх душы. І будуць трупы іх пажываю для птушак паднебных і звяроў зямных.
таму, вось, Я збяру ўсіх тваіх палюбоўнікаў, якім ты спагадвала, ды ўсіх тых, каго ты любіла, з усімі, каго ненавідзела; і збяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю сорам твой перад імі, і ўбачаць яны ўсю тваю агіднасць.
І калі прыйшлі да яе бабілонцы на ложак чужаложны, апаганілі яны яе распуснасцю сваёю, і калі яе апаганілі, душа яе адвярнулася ад іх.
Дзеля таго, Агаліба, вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я падніму супраць цябе палюбоўнікаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая; і збяру іх супраць цябе з усіх бакоў,