Упаў Бэл, сагнуўся Нэба; ідалы іх — на звярах і жывёле. Статуі вашы сталі цяжкай ношаю для змучаных.
ЕЗЭКІІЛЯ 23:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ўбачыла на сцяне намаляваных мужчын, маляваныя фарбай выявы халдэяў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І дадала яна да распусты сваёй, калі ўбачыла на сьцяне намаляваных мужчынаў, маляваныя чырвонай фарбай абразы Халдэйцаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але гэтая яшчэ больш прымножыла блудадзействы свае, бо, убачыўшы выразаных на сьцяне мужчын, фарбамі намаляваныя выявы Халдэяў, |
Упаў Бэл, сагнуўся Нэба; ідалы іх — на звярах і жывёле. Статуі вашы сталі цяжкай ношаю для змучаных.
Ён кажа: «Пабудую сабе дом прасторны, і святліцы шырокія», ды прасякае вокны сабе, і будуе столь кедравую, і малюе цынобраю.
«Паведамце між народамі і хай яны пачуюць, падыміце сцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Бабілон здабыты! Бэл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Асаромлены балваны іх, паразбіваны ідалы іх!”
І павялічыла ты распуснасць сваю аж да купецкага краю халдэяў, і гэтым не задаволілася.
падперазаных вакол сцёгнаў паясамі, і тыяры, надзетыя на іх галовах, — усіх з выгляду мужных ваяроў, падобных да бабілонцаў, родам з зямлі Халдэйскай,
бабілонцаў і ўсіх халдэяў, з Пакода, Шуа і Куэ, а з імі ўсіх асірыйцаў, прывабных юнакоў, кіраўнікоў і намеснікаў усіх, магутных ваяроў і слаўных мужоў усіх, якія гатовы сесці на коней.
І я ўвайшоў, і паглядзеў, і вось, усякія выявы звяроў зямных і брыдкіх істот ды ўсе ідалы дому Ізраэля былі намаляваныя ўсюды кругом на сцяне.
Шчыт герояў яго — чырвоны: ваяры войска адзеты ў пурпур; агнём блішчаць калясніцы ў дзень падрыхтоўкі да бою, і варушацца вершнікі.