яны кажуць: “Адыдзіся! Не набліжайся да мяне, бо магу [незнарок] пасвяціць цябе”. Яны — дым у Маіх ноздрах, агонь, які гарыць увесь дзень.
ЕЗЭКІІЛЯ 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, браты твае, браты твае, людзі блізкія твае і ўвесь дом Ізраэля, — усе, каму сказалі жыхары Ерузаліма: “Далёка вы ад Госпада, зямля гэтая дадзена нам ва ўласнасць”». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, да братоў тваіх, да братоў тваіх, да выгнаных з табой, да ўсяго дому Ізраіля кажуць жыхары Ерусаліму: “Далёкія вы ад ГОСПАДА. Нам дадзена зямля гэтая на ўласнасьць”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! тваім братам, тваім братам, тваім адзінакроўным і ўсяму дому Ізраілеваму, усім ім гавораць жыхары Ерусаліма: «жывеце далёка ад Госпада; нам на ўладаньне аддадзена гэтая зямля». |
яны кажуць: “Адыдзіся! Не набліжайся да мяне, бо магу [незнарок] пасвяціць цябе”. Яны — дым у Маіх ноздрах, агонь, які гарыць увесь дзень.
Слухайце слова Госпада, якія трымціце перад словам Яго. Сказалі браты вашы, якія ненавідзяць вас і якія вас адганяюць дзеля Майго імя: «Хай Госпад пакажа Сваю славу, каб мы аглядалі вашу радасць», але яны пасаромеюцца.
«Сын чалавечы, жыхары гэтых руін у зямлі Ізраэльскай кажуць, прамаўляючы: “Абрагам быў адзін і атрымаў ва ўласнасць зямлю, нас жа многа, нам дадзена была зямля ў спадчыну”.
Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.