ЕЗЭКІІЛЯ 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) крылы іх прылягалі адны да другіх; яны не адварочваліся, калі ішлі; але кожная істота ішла проста перад сабою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І крылы іхнія прылягалі адны да другіх, і яны не адварочваліся, калі ішлі; кожная [істота] ішла проста перад абліччам сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і твары ў іх і крылы ў іх - ва ўсіх чатырох; крылы ў іх прылягалі адно да аднаго; у час шэсьця свайго яны не азіраліся, а ішлі кожны перад сабою. |
І калі ішлі ў чатырох сваіх напрамках, то ішлі і не адварочваліся, калі ішлі, але да таго месца, куды вяло іх кола, што было першым, ішлі і іншыя, і не адварочваліся, калі ішлі.
і выгляд іх твараў быў падобны да тых самых твараў, якія бачыў я над ракою Кэбар. І кожны ішоў проста перад сабою.
І сталася, калі набліжаліся дні зыходу Яго, Ён звярнуў аблічча Сваё, каб ісці ў Ерузалім,
Але Ісус гаворыць яму: «Ніхто не прыдатны для Валадарства Божага, хто ўскладае руку сваю на плуг і азіраецца назад».
Браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі дасканалымі, аднаго духа і аднае думкі.