Вось, кажа, Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе ва ўласнасць, бо яе паабяцаў Госпад бацькам вашым Абрагаму, Ізааку і Якубу, што аддасць яе ім і іх нашчадкам пасля іх”».
ДРУГІ ЗАКОН 2:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад сказаў мне: «Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сэгона і зямлю яго. Пачынай займаць яе!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД мне: “Вось, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона і зямлю ягоную. Пачынай, авалодвай, каб успадкаеміць зямлю ягоную”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў мне Гасподзь: вось, я пачынаю перадаваць табе Сігона і зямлю ягоную; пачынай авалодваць зямлёй ягонай. |
Вось, кажа, Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе ва ўласнасць, бо яе паабяцаў Госпад бацькам вашым Абрагаму, Ізааку і Якубу, што аддасць яе ім і іх нашчадкам пасля іх”».
«Уставайце, вырушыце ў дарогу, пераходзьце ручай Арнон: вось жа, Я аддаў у рукі твае Сэгона, цара Хесебона, амарэя; і бяры ва ўласнасць яго зямлю і пачынай вайну супраць яго.
Але цар Хесебона Сэгон не захацеў дазволіць нам прайсці праз яго [зямлю], бо закамяніў яму дух Госпад, Бог твой, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася сёння.