А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
ДРУГІ ЗАКОН 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) залічалі іх да рэфаімаў, як і анакімаў. Нарэшце маабцы называюць іх эмімамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Лічылі іх Рэфаімамі, як і [сыноў] Анака. А Мааўляне называюць іх Эмімамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і яны лічыліся паміж Рэфаімамі, як сыны Энакавыя; а Маавіцяне іх называюць Эмімамі; |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
У тыя часы на зямлі жылі велікалюды, а таксама пазней, калі сыны Божыя сталі ўваходзіць да дачок чалавечых і тыя ім нараджалі: былі гэта волаты, якія мелі славу ў тыя даўнія часы.
І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
«Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можна пераканацца з гэтых пладоў.
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую агледзелі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы агледзелі, пажырае жыхароў сваіх; народ, які мы бачылі, — высокага росту;
Куды пойдзем? Нашы браты напалохалі сэрца наша, кажучы: народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака».
І яна лічылася зямлёй рэфаімаў, калісьці жылі ў ёй рэфаімы, якіх аманіцяне завуць замзумімамі.
бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.
народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў, якім ніхто не можа супрацьстаяць.