Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
ДРУГІ ЗАКОН 12:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не спажывай яе, але вылівай на зямлю, як ваду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзеш есьці яе, але вылі яе на зямлю, як ваду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня еж яе: вылівай яе на зямлю, як ваду; |
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
Аднаго толькі высцерагайся, каб не спажываць крыві; бо кроў ёсць душа іх, і таму не павінен ты есці душу разам з мясам.
Не спажывай яе, каб добра табе было і дзецям тваім па табе, калі будзеш рабіць тое, што прыстойна перад абліччам Госпада.