Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Бо сапраўды кажу вам: не пройдзеце да канца гарадоў Ізраэля, аж прыйдзе Сын Чалавечы.
ДЗЕІ 8:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А тыя, што рассеяліся, хадзілі, абвяшчаючы слова. Біблія (пераклад А.Бокуна) А тыя, што расьцярушыліся, хадзілі, дабравесьцячы слова. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А тым часам тыя, што расьсеяліся, хадзілі і зьвеставалі слова. |
Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Бо сапраўды кажу вам: не пройдзеце да канца гарадоў Ізраэля, аж прыйдзе Сын Чалавечы.
А тыя, што былі рассеяны дзеля пераследавання, што ўзнікла з прычыны Сцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпра, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адным толькі юдэям.
А Паўла і Барнаба затрымаліся ў Антыёхіі, навучаючы і дабравесцячы з многімі іншымі слова Госпадава.
А Саўл згаджаўся з забойствам яго. З таго дня пачалося вялікае пераследаванне супраць царквы, якая была ў Ерузаліме; і ўсе, за выключэннем Апосталаў, рассеяліся па землях Юдэі і Самарыі.
Але калі ўверылі Піліпу, якіабвяшчаў добрую вестку пра Валадарства Божае і імя Ісуса Хрыста, дык мужчыны і жанчыны прымалі хрост.
але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зняваг у Піліпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, прапаведуючы вам Евангелле Божае ў вялікай барацьбе.