Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
ДЗЕІ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і было іх лікам каля пяці тысяч мужоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А многія з тых, якія чулі слова, паверылі; і быў лік такіх мужоў каля пяці тысячаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Многія з тых, што слухалі слова, уверавалі; і было такіх людзей лікам каля пяці тысяч. |
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
«Толькі ў Госпадзе, — скажуць, — справядлівасць і сіла!» Да Яго прыйдуць, і будуць засаромлены ўсе, якія працівяцца Яму.
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, укінутае ў зямлю, не памрэ, дык застаецца адно; а калі памрэ, то прыносіць шмат пладоў.
Дык тыя, што прыхільна прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.
славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа. Госпад жа штодзень дадаваў да царквы збаўляемых.