ДЗЕІ 22:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І слухалі яны яго да гэтых слоў, і закрычалі, кажучы: «Вынішчы з зямлі такога, бо яму нельга жыць!» Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны слухалі яго да гэтага слова, і ўзьнялі голас свой, кажучы: «Забяры з зямлі такога! Бо не належыцца жыць яму!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Да гэтага слова слухалі яго; а пасьля гэтага паднялі крык, кажучы: зьнішчы зь зямлі такога! бо ня варта яму жыць. |
А яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Цара вашага ўкрыжаваць?» Першасвятары адказалі: «Не маем цара, толькі цэзара».
І кажа Фэст: «Цар Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы! Бачыце гэтага, дзеля якога звярталася да мяне многа юдэяў і ў Ерузаліме, і тут, усклікаючы, што яму не належыць больш жыць.
забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя былі збаўлены; і гэтак увесь час дапаўняюць мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.