І людзі, бачачы, што ўчыніў Паўла, узвысілі голас свой, кажучы па-лікаонску: «Багі сталіся падобнымі да людзей і сышлі да нас!»
ДЗЕІ 14:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назвалі Барнабу Зеўсам, а Паўлу – Гермесам, бо ён быў правадыром у слове. Біблія (пераклад А.Бокуна) І называлі Барнабу Зэўсам, а Паўла — Гермэсам, бо ён быў правадыром у слове. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І называлі Варнаву Зэўсам, а Паўла Гермэсам, бо ён начальнічаў у слове, |
І людзі, бачачы, што ўчыніў Паўла, узвысілі голас свой, кажучы па-лікаонску: «Багі сталіся падобнымі да людзей і сышлі да нас!»
А святар храма Зеўса, які быў перад іх горадам, прывёў да брамы валоў ды прынёс вянкі і хацеў разам з народам скласці ахвяру.
І пісар, калі супакоіў натоўпы, сказаў: «Мужы эфескія! Ці ёсць чалавек, які не ведае, што горад Эфес славіць вялікую багіню Артэміду ды Эпіэта?