А калі ты бачыў другі раз сон, які датычыўся той самай справы, гэта ёсць моцным доказам, што тое, што Бог сказаў, у хуткім часе Богам будзе споўнена.
ДЗЕІ 10:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася гэта тройчы, і зараз жа тая пасудзіна была ўзята ў неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сталася ж гэта тройчы, і начыньне ізноў узьнялося ў неба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта было тройчы - і посуд зноў падняўся на неба. |
А калі ты бачыў другі раз сон, які датычыўся той самай справы, гэта ёсць моцным доказам, што тое, што Бог сказаў, у хуткім часе Богам будзе споўнена.
І дух падняў мяне, і прынёс у бачанні ў Божым духу да перасяленцаў у зямлю Халдэйскую; і спынілася ў мяне бачанне, якое я меў.
І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.
І голас ізноў паўторна азваўся да яго: «Што Бог ачысціў, не называй таго нячыстым».
І калі Пётра разважаў у сабе, што можа азначаць з’ява, якую бачыў, вось, перад брамай затрымаліся тыя, што былі пасланы Карнэліем, і пыталіся пра дом Сімона.
Вось, я ўжо трэці раз выбіраюся да вас: «На вуснах двух або трох сведкаў угрунтуецца ўсякая справа».