І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».
ДАНІІЛА 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Закрычаў Ён голасна ды так казаў: “Ссячыце дрэва і абрэжце галіны яго, абтрасіце лісты і адкіньце плады яго. Хай звяры бягуць з-пад яго, і птушкі — з галінаў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён голасна клікаў і гэтак сказаў: “Сьсячыце дрэва і абсячыце галіны ягоныя, абтрасіце лісьце ягонае і рассыпце плады ягоныя. Няхай зьвяры зыйдуць з-пад яго, птушкі нябесныя — з галінаў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усклікнуўшы голасна, Ён сказаў: «сьсячэце гэта дрэва, абсячэце гольле яго, абтрасеце лісьце зь яго і раскідайце плады яго; няхай сыйдуць зьвяры з-пад яго і птушкі з гольля яго; |
І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».
І чужынцы, найгоршыя з народаў, ссякуць яго; і кінуць яго на горы, і на ўсе лагчыны пападаюць яго галіны, і дрэвы яго паламаюцца ва ўсіх ямах зямлі, і з-пад засені яго паадступаюцца ўсе народы зямлі і пакінуць яго.
Таму вышынёй перарос ён усе дрэвы палявыя, і павялічыліся яго галіны, і паднялося галлё яго дзеля мноства вады.
А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, то застаўся б ён па сённяшні дзень.
«Слухай, Ізраэль: ты пяройдзеш сёння праз Ярдан, каб завалодаць народамі моцнымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялізнымі і ўмацаванымі аж да неба,