Хутка па загадзе цара быў з вязніцы прыведзены Язэп. Яго падстрыглі, змянілі адзежу і прадставілі яму.
ДАНІІЛА 2:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Арыёх хутка завёў Даніэля да цара і сказаў яму: «Знайшоў я чалавека сярод выселеных з Юды, які выявіць цару сэнс сну». Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Арыёх пасьпешліва прывёў Данііла да валадара і сказаў яму гэтак: «Я знайшоў чалавека з сыноў палону, з Юдэяў, які паведаміць валадару значэньне [сну]». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Арыох без адкладу прывёў Данііла да цара і сказаў яму: «я знайшоў сярод палонных сыноў Юдэі чалавека, які можа адкрыць цару разгадку сну». |
Хутка па загадзе цара быў з вязніцы прыведзены Язэп. Яго падстрыглі, змянілі адзежу і прадставілі яму.
«Гэта сыны краіны, якія вярнуліся з няволі перасялення, каго вывеў Набукаданосар, цар Бабілона, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.
Дык прывялі Даніэля да цара; звярнуўшыся да яго, цар сказаў: «Ці гэта ты, Даніэль, адзін з сыноў палону з Юды, якога прывёў цар, мой бацька?
На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».