Тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і з кветкамі на адной галіне; такім жа чынам тры чары ў форме міндалевага дрэва — на другой галіне, таксама з яблыкамі і кветкамі: хай гэта будзе твор з шасці галін, што павінны выходзіць са стрыжня.
ВЫХАД 37:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на адной галіне знаходзіліся тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і кветкамі, і тры чары ў форме міндалёвага дрэва на другой галіне з яблыкамі і кветкамі. Аднолькавае было на шасці галінах, што выходзілі са стрыжня падсвечніка. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да мігдалу, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка, Біблія (пераклад В. Сёмухі) тры чарачкі былі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на адной галінцы, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на другой галінцы: так на ўсіх шасьці галінках, што выходзяць зь сьвяцільні; |
Тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і з кветкамі на адной галіне; такім жа чынам тры чары ў форме міндалевага дрэва — на другой галіне, таксама з яблыкамі і кветкамі: хай гэта будзе твор з шасці галін, што павінны выходзіць са стрыжня.
шэсць галін выходзіла з абодвух яго бакоў, тры галіны з аднаго боку і тры галіны з другога;
А на самім стрыжні былі чатыры чары ў форме міндалевага дрэва, з яблыкамі і кветкамі;