Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 29:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і адзін праснак, і адну аладку, скропленую алеем, адзін сухарык з каша праснакоў, што пастаўлены перад Госпадам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і адзін бохан хлеба, і адно печыва хлеба, [зробленае] на алеі, і адну аладку з каша праснакоў, які перад абліччам ГОСПАДА,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і адзін круглы хлеб, адну ляпёшку на алеі і адзін праснак з каша, які перад Госпадам,

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 29:23
4 Крыжаваныя спасылкі  

І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,


І ўсё гэта пакладзі на рукі Аарона і яго сыноў, каб узнімалі яны гэта перад Госпадам.


і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку, скропленую алеем, і адзін сухарык, і паклаў на тлушч і на правую лапатку,