І хай нагруднік звязваецца кольцамі сваімі з кольцамі эфода з дапамогай стужкі фіялетавай, каб эфод трымаўся на поясе і каб не маглі аддзяліцца нагруднік і эфод адзін ад аднаго.
ВЫХАД 28:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі верхняе пакрывала пад эфод цалкам фіялетавым, Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш верхнюю шату да эфоду, усю з блакіту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабі верхнюю рызу да эфода ўсю блакітную; |
І хай нагруднік звязваецца кольцамі сваімі з кольцамі эфода з дапамогай стужкі фіялетавай, каб эфод трымаўся на поясе і каб не маглі аддзяліцца нагруднік і эфод адзін ад аднаго.
у сярэдзіне якога хай будзе наверсе адтуліна для галавы, а аблямоўка вакол яго — тканая, як на адтуліне брані, каб не рвалася.
А шаты, што яны справяць, хай будуць такія: нагруднік і эфод, туніка і тканая кашуля, тыяра і пояс. Хай справяць святыя шаты брату твайму Аарону і сынам яго, каб служылі яны Мне святарамі;
апранеш Аарона ў яго шаты, гэта значыць у кашулю і туніку пад эфод, і эфод, і нагруднік яго прымацуй да яго поясам эфода,
усклаў на святара шаты льняныя і падперазаў яго поясам ды адзеў на яго верхняе фіялетавае адзенне, і наверх усклаў эфод:
І маці яго шыла яму малую туніку, якую прыносіла яму штогод, калі прыходзіла з мужам сваім, каб скласці ахвяру гадавую.