ВЫХАД 26:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І стол па-за заслонай, а насупраць стала на паўдзённым баку скініі — падсвечнік; стол жа хай стаіць на паўночным баку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку Сялібы; а стол паставіш на паўночным баку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пастаў стол за заслонай і сьвяцільню насупраць стала на баку скініі на поўдзень; а стол пастаў на паўночным баку. |
ўнясеш стол, пакладзі на яго тое, што прадпісана па традыцыі, падсвечнік хай стаіць з лямпамі сваімі
Таксама не запальваюць свечкі і не ставяць яе пад пасудзіну, але ставяць на падсвечніку, каб свяціла ўсім, хто ёсць у доме.
Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя.