ВЫХАД 12:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, паклікаўшы ноччу Майсея і Аарона, фараон сказаў: «Уставайце, выходзьце ад народа майго, — вы і сыны Ізраэля; ідзіце і ахвяруйце Госпаду, як вы кажаце. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паклікаў ён Майсея і Аарона ўначы, і сказаў: «Устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, і вы, і таксама сыны Ізраіля, і ідзіце, служыце ГОСПАДУ, як вы казалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Майсея і Аарона ўначы і сказаў: устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, як вы, так і сыны Ізраілевыя, і ідзеце, учынеце служэньне Госпаду, як казалі вы; |
Майсей сказаў: «Пойдзем мы з дзецьмі нашымі, і старымі, з сынамі і дочкамі, з авечкамі і валамі; бо для нас гэта — урачыстасць Госпада».
І сказаў Госпад Майсею: «Яшчэ адной плягай Я дакрануся да фараона і да Егіпта; і пасля гэтага адпусціць ён вас абавязкова, і нават прымусіць вас выйсці.
І прыйдуць усе гэтыя паслугачы твае да мяне, і ён паклоніцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які ідзе за табой”. Пасля гэтага я выйду”». І выйшаў Майсей ад фараона вельмі ўгневаны.
Прыгатавалі яны муку, якую, прасеяную, раней узялі з Егіпта, і зрабілі праснакі — хлеб, спечаны ў попеле, бо не маглі яны заквасіць сабе цеста, бо егіпцяне прымушалі іх выйсці і не дазвалялі марудзіць; і не ўдалося ім зрабіць ніякай ежы.
Сказаў Госпад Майсею: «Цяпер убачыш, што Я зраблю фараону; бо праз дужую руку адпусціць іх і моцнай рукою выкіне іх з зямлі сваёй».
І паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце, учыніце ахвярапрынашэнне Богу вашаму на зямлі».
Паклікаў тады фараон Майсея і Аарона і сказаў: «Прасіце Госпада, каб прыняў жаб ад мяне і ад народа майго, тады адпушчу народ, каб учыніў ён ахвярапрынашэнне Госпаду».
Чаму вы робіце цвёрдымі сэрцы вашыя, як зацвярдзіў Егіпет і фараон сэрца сваё? Ці не дазволілі ім адысці тады, калі Госпад пакараў іх?