Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Зрабі акно ў арцы і вышыню яго на локаць падымеш. Уваход у арку зробіш збоку; зрабі ў ёй паверхі: ніжні, сярэдні і вышэйшы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І зрабі адтуліну ў каўчэзе, і ў локаць зьвядзі яе ўгары, і дзьверы ў каўчэг зрабі збоку яго; зладзь у ім ніжняе, другое і трэцяе жытло.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 6:16
9 Крыжаваныя спасылкі  

Вось так маеш яе зрабіць: трыста локцяў даўжыня аркі, пяцьдзесят локцяў шырыня і трыццаць локцяў вышыня яе.


Вось, Я навяду на зямлю патоп, каб знішчыць кожнае цела, у якім ёсць дух жыцця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.


І яны ўвайшлі ў арку, самец і самка з усякага цела, як Бог загадаў яму; і Госпад зачыніў арку звонку.


Калі мінула сорак дзён, Ной, адчыніўшы акно аркі, якое зрабіў, выпусціў крука,


Калі каўчэг Госпада быў унесены ў горад Давіда, вось Міхол, дачка Саўла, гледзячы ў акно, убачыла цара Давіда, што падскокваў і радаваўся перад Госпадам, і пагардзіла ім у сваім сэрцы.


Увайшоў Егу ў Езрагэль, а Езабэль, пачуўшы пра яго прыход, падмалявала вочы свае сурмою, і аздобіла галаву сваю, і заўважыла праз акно,


і аблямаваныя вокны, і трайныя аздабленні кругом насупраць парога былі пакрытыя дрэвам навокал, і ад зямлі аж да вокнаў — вокны ж маглі зачыняцца — аж да верху брамы;


Насупраць дваццаці локцяў панадворка ўнутранага і таксама насупраць падлогі, каменем выкладзенай, на панадворку знешнім падымаліся адзін за адным тры паверхі.


Бо калі ўстане Гаспадар дома і замкне дзверы, будзеце стаяць вонкі і стукацца ў дзверы, кажучы: “Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам”; і Ён, адказваючы, скажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы”.