А калі сонца хілілася на захад, моцны сон ахапіў Абрама, і вось, страх вялікі і цёмны апанаваў яго.
БЫЦЦЁ 28:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыйшоў ён да нейкага месца і захацеў там заначаваць, бо ўжо сонца зайшло, падняў ён [адзін] з камянёў, што ляжалі, і, падклаўшы сабе пад галаву, заснуў на гэтым месцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) I трапіў ён на адно месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў камяні з таго месца, і палажыў пад галаву сваю, і лёг спаць на тым месцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прыйшоў у адно месца і застаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы. |
А калі сонца хілілася на захад, моцны сон ахапіў Абрама, і вось, страх вялікі і цёмны апанаваў яго.
Дык, устаўшы раніцай, Якуб узяў камень, які падклаў сабе пад галаву, і паставіў як памятны знак, паліўшы зверху алеем.
і сказаў братам сваім: «Назбірайце камянёў!» Яны назбіралі і зрабілі курган. І елі там на ім.
І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе галаву прыхіліць».
Бо як у нас памнажаюцца цярпенні Хрыстовы, так і праз Хрыста павялічваецца суцяшэнне наша.