«Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама, прашу, паспяшайся сёння да мяне і акажы міласэрнасць гаспадару майму Абрагаму.
БЫЦЦЁ 27:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў азваўся Ізаак да сына свайго: «Як гэта так скора мог ты знайсці дзічыну, сыне мой?» Ён адказаў: «Воля Госпада, Бога твайго, што трапілася мне». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Ісаак сыну свайму: «Як гэта так хутка ты знайшоў яе, сыне мой». А той сказаў: «Бо справіў гэта ГОСПАД, Бог твой, перад абліччам маім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ісаак сыну свайму: што так хутка знайшоў ты, сыне мой? Ён сказаў: бо Гасподзь Бог твой паслаў мне насустрач. |
«Госпадзе, Божа гаспадара майго Абрагама, прашу, паспяшайся сёння да мяне і акажы міласэрнасць гаспадару майму Абрагаму.
І сказаў Ізаак Якубу: «Ідзі сюды, каб дакрануцца да цябе, сыне мой, і праверыць, ці ты — сын мой Эзаў, ці не?»
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Госпад не пакіне без кары таго, хто прызывае імя Госпада, Бога свайго, марна.