АДКРЫЦЦЁ 6:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі адкрыў Ён другую пячатку, пачуў я другую жывёліну, што казала: «Прыйдзі і глядзі!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі Ён адчыніў другую пячатку, я пачуў другую жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Ён зьняў другую пячатку, я пачуў другую жывую істоту: ідзі і глядзі. |
І першая жывёліна падобная да льва, і другая жывёліна падобная да маладога быка, і трэцяя жывёліна мела твар быццам чалавечы, і чацвёртая жывёліна мела падабенства да арла, які ляціць.
І ўбачыў я, як Ягня зняў першую з сямі пячатак, і пачуў, як адна з чатырох жывёлін сказала быццам гукам грымоты: «Прыйдзі і глядзі!»