ІСУСА 9:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А па трох днях па заключэнні запавету ізраэльцы пачулі, што яны жывуць у суседстве і сярод іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Праз тры дні пасьля заключэньня запавету [Ізраільцяне] пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А праз тры дні, як спрымірыліся яны зь імі, даведаліся, што яны суседзі іхнія і жывуць паблізу ад іх; |
І заключыў Ешуа мір з імі, і, увайшоўшы ў запавет, прырок ім жыццё; таксама кіраўнікі супольнасці пацвердзілі гэта ім прысягаю.
І сыны Ізраэля паднялі лагер і ў трэці дзень прыбылі ў іх гарады, якія называюцца Габаон, і Кафіра, і Бэрот, і Карыят-Ярым;
Ешуа паклікаў жыхароў Габаона і сказаў ім: «Чаму захацелі вы нас ашукаць падступна, кажучы: “Мы ад вас вельмі далёка жывём”, калі сярод нас жывеце?
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце