Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,
ІСУСА 6:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, як толькі Ешуа скончыў гаварыць, сем святароў затрубілі ў сем труб з рагоў барановых і пайшлі, а каўчэг запавету Госпада пайшоў за імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя [ваяры] няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як толькі Ісус сказаў народу, сем сьвятароў, якія несьлі сем труб юбілейных перад Госпадам, пайшлі і затрубілі ў трубы, і каўчэг запавета Гасподняга ішоў за імі; |
Жонкі вашы, і дзеці, і жывёла будуць прабываць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; вы, аднак, пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе здатныя да бою мужчыны, і будзеце дапамагаць ім,
каля сарака тысяч узброеных ваяроў прайшло перад абліччам Госпада на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.
Сем святароў хай нясуць перад каўчэгам запавету сем труб з барановых рагоў. А сёмага дня абыдзіце вакол горада сем разоў, і святары хай трубяць у трубы.
Таксама загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, і ўзброеныя ваяры хай ідуць перад каўчэгам Госпада».
Усё ўзброенае войска ішло перад святарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі.