ІСУСА 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў ім Ешуа; прынеслі з сярэдзіны рэчышча Ярдана дванаццаць камянёў, як Ешуа загадаў Госпад, паводле ліку пакаленняў сыноў Ізраэля, і прынеслі ў месца, дзе яны расклаліся лагерам. Там іх паклалі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны Ізраіля зрабілі так, як загадаў ім Егошуа, і прынесьлі з сярэдзіны Ярдану дванаццаць камянёў, як ГОСПАД загадаў Егошуа, паводле каленаў сыноў Ізраіля, і прынесьлі ў месца, дзе былі разлажыўшыся табарам. Там іх палажылі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі сыны Ізраілевыя так, як загадаў Ісус: узялі дванаццаць камянёў зь Ярдана, як казаў Гасподзь Ісусу, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, і перанесьлі іх з сабою на начлег, і паклалі іх там. |
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
Таксама дванаццаць камянёў, якія былі ўзяты з рэчышча Ярдана, Ешуа паставіў у Галгале.
Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.