І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
ІСУСА 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сама ж яна завяла іх на дах дома свайго і накрыла іх ільняною саломаю, якая там была. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сама ж яна завяла іх на дах дому свайго і закрыла іх снапамі лёну, якія там былі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сама завяла іх на дах і схавала іх у снапах лёну, раскладзеных у яе на даху. |
І здарылася вечарам, што Давід падняўся з ложка свайго і праходжваўся на даху царскага дома. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася; а яна была вельмі прыгожая.
А жанчына ўзяла і расцягнула посцілку над адтулінай студні, і насыпала зерня на яе, і так схавала іх.
Ці не было сказана гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых: што я тады схаваў сто чалавек з прарокаў Госпада па пяцьдзесят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой?
бо калі Езабэль забівала прарокаў Госпадавых, то ён узяў сто прарокаў і схаваў іх па пяцьдзесят у адной і ў другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.
Але Ёсаба, дачка цара Ярама, сястра Ахазіі, узяла Ёаса, сына Ахазіі, і выкрала яго з сыноў цара, якіх забівалі, разам з карміцелькай яго, і схавала яго ад Аталіі, каб не быў забіты, у пакоі спальным.
І загадаў цар Ерамээлю, сыну царскаму, і Сараі, сыну Азрыэля, і Сэлеміі, сыну Абдээля, схапіць Баруха, пісара, і прарока Ярэмію, але Госпад схаваў іх.
Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху тваім кругом агароджу, каб не навесці крыві на дом свой, калі хто-небудзь зваліцца з яго.
Праз веру Майсей быў укрываны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў ад свайго нараджэння, бо бачылі, што прыгожае дзіцятка, і не спалохаліся загаду фараона.
Падобна і распусніца Рахаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы? 3
і калі ў поцемках зачынялася брама, то і яны разам выйшлі, я не ведаю, куды яны пайшлі. Бяжыце хутка за імі і зловіце іх».
Тыя ж, каго паслалі, пабеглі за імі дарогаю, якая ідзе да бродаў на Ярдане, і па іх адыходзе брама была зараз жа зачынена.
У той час Ешуа пакляўся і сказаў: «Хай будзе пракляты перад абліччам Госпада чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон; хай закладвае ён падмуркі яго на сваім першародным і хай на наймалодшым з дзяцей паставіць брамы яго».