У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.
ІСУСА 10:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабілі так, і прывялі да яго пяцярых цароў з пячоры: цара Ерузаліма, цара Геброна, цара Ярмута, цара Лахіса і цара Эглона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабілі так, і прывялі да яго пяць валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так і зрабілі: вывелі да яго зь пячоры пяці цароў тых: цара Ерусалімскага, цара Хэўронскага, цара Ярмуцкага, цара Ліхіскага і цара Эглонскага. |
У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.
Калі Адоні-Сэдэк, цар Ерузаліма, дачуўся гэта, што Ешуа заняў Гай і знішчыў яго, бо зрабіў ён з Гаем і яго царом так, як зрабіў з Ерыхонам і царом яго, і што заключылі жыхары Габаона мір з Ізраэлем і жылі ў грамадзе яго,
І Ешуа загадаў, кажучы: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяцярых цароў, якія ў ёй хаваюцца».
Дык Адоні-Сэдэк, цар Ерузаліма, паслаў пасланцоў да Агама, цара Геброна, і да Парама, цара Ярмута, таксама да Яфія, цара Лахіса, і да Дабіра, цара Эглона, запрашаючы:
Дык, сышоўшыся, злучыліся разам пяць цароў амарэйскіх: цар Ерузаліма, цар Геброна, цар Ярмута, цар Лахіса, цар Эглона са сваімі войскамі; і сталі яны лагерам каля Габаона, і ваявалі супраць яго.