ЁВА 24:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мокнуць яны пад горным дажджом і, не маючы прыстанішча, туляцца да скал. Біблія (пераклад А.Бокуна) мокнуць у гарах ад дажджоў, і, ня маючы прытулку, туляцца да скалаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) мокнуць ад горных дажджоў і, ня маючы сховішча, ціснуцца да скалы; |
«Я сплю, а сэрца маё чувае, [вось,] голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”
Тыя, што елі прысмакі, падалі на вуліцах, а тыя, што выхоўваліся ў пурпуры, ляжалі ў гноі.
Не варты быў іх свет, а блукалі [яны] па пустынях, па гарах, у пячорах і шчылінах зямлі.