4 ЦАРСТВАЎ 9:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняў ён твар свой да акна і сказаў: хто са мною, хто? І выглянулі да яго два, тры еўнухі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Егу ўзьняў аблічча сваё ў бок вакна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры эўнухі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Егу ўзняў твар свой у бок акна і сказаў: «Хто са мною, хто?» І нахіліліся да яго два ці тры еўнухі. |
І сказаў ён: выкіньце яе. І выкінулі яе. І пырснула кроў яе на сьцяну і на коней, і растапталі яе.
і ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, каб Мне адпомсьціць за кроў рабоў Маіх прарокаў і за кроў усіх рабоў Гасподніх, якія загінулі ад рукі Езавэлі;
І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
І даў у кожны горад шчыты і дзіды і ўмацаваў іх вельмі добра. І заставаліся за ім Юда і Веньямін.
На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону і Авагту, Зэтару і Каркасу - сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса,
Калі настаў час Эстэры, дачкі Амінадава, дзядзькі Мардахэя, які ўзяў яе да сябе замест дачкі, - ісьці да цара; тады яна не прасіла нічога, апрача таго, пра што сказаў ёй Гегай, еўнух царскі, вартаўнік жонак. І здабыла Эстэр прыхільнасьць да сябе ў вачах усіх, хто бачыў яе.
У той час, як Мардахэй сядзеў каля царскай брамы, два царскія еўнухі, Гавата і Тара, якія ахоўвалі парог, раззлаваліся і намышлялі накласьці руку на цара Артаксэркса.
І стаў Майсей у браме табара і сказаў: хто Гасподні, да мяне! І сабраліся да яго ўсе сыны Лявія.
Ірад быў у гневе на Тырыйцаў і Сіданійцаў: а яны, змовіўшыся, прыйшлі да яго і схіліўшы на свой бок Уласта, пасьцельніка царскага, прасілі міру, бо іх вобласьць кармілася з царскай.