4 ЦАРСТВАЎ 9:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Езавэль зжаруць сабакі на полі Ізрэельскім, і ніхто не пахавае яе. І адчыніў дзьверы і ўцёк. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээль, і ня будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзьверы, і ўцёк. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама Езабэль з’ядуць сабакі на полі Езрагэль, і не будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзверы, і ўцёк. |
і вазьмі посуд з алеем, і вылі на галаву ягоную, і скажы: так кажа Гасподзь: памазваю цябе ў цара над Ізраілем. Потым адчыні дзьверы, і бяжы, і не чакай.
Асьліным пахаваньнем будзе ён пахаваны: выцягнуць яго і кінуць далёка за брамы Ерусаліма.
Пакуль яны здаўмяваліся, Аод тым часам сышоў, прайшоў міма балванаў і ўратаваўся ў Сэіраце.