І ўзялі Авэсалома, і ўкінулі яго ў лесе ў глыбокую яму, і накідалі на ім вялікую крушню. І ўсе Ізраільцяне разьбегліся, кожны ў намёт свой.
4 ЦАРСТВАЎ 8:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ёрам у Цаір, і ўсе калясьніцы зь ім; і ўстаў ён уначы, і пабіў Ідумэянаў, якія акружалі яго, і начальнікаў над калясьніцамі, але народ уцёк у намёты свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Егарам у Цаір, і ўсе калясьніцы ягоныя з ім. І ўстаў ён уначы, і ўдарыў Эдомцаў, якія атачылі яго і начальнікаў калясьніцаў, і ўцёк народ у намёты свае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ярам пайшоў у Сэйру, і ўсе яго калясніцы з ім; і ўстаў ён ноччу і ўдарыў эдомцаў, якія акружылі яго і кіраўнікоў калясніц; і народ уцёк у свае палаткі. |
І ўзялі Авэсалома, і ўкінулі яго ў лесе ў глыбокую яму, і накідалі на ім вялікую крушню. І ўсе Ізраільцяне разьбегліся, кожны ў намёт свой.
І ўстаў цар і сеў каля брамы, а ўсяму народу абвясьцілі, што цар сядзіць каля брамы. І прыйшоў увесь народ перад аблічча цара; а Ізраільцяне разьбегліся па сваіх палатках.
Ён пабіў дзесяць тысяч Ідумэянаў у даліне Саляной, і ўзяў Сэлу вайною, і даў ёй імя Ёктэіл, якое і да сёньня.
Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго: