Але яму дапамог Авэса, і забіў Філістымляніна і аддаў сьмерці яго. Тады людзі Давідавыя прысягнулі, кажучы: ня выйдзеш ты болей з намі на вайну, каб не пагасла сьвяцільня Ізраіля.
4 ЦАРСТВАЎ 8:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аднак не хацеў Гасподзь загубіць Юду, дзеля Давіда, раба Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьвяцільню ў дзецях ягоных на ўсе часы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён казаў яму, што дасьць сьветач яму і сынам ягоным у-ва ўсе дні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Госпад не хацеў знішчыць Юдэі дзеля паслугача Свайго, Давіда, як Ён абяцаў яму, даць светач яму і сынам яго на ўсе часы. |
Але яму дапамог Авэса, і забіў Філістымляніна і аддаў сьмерці яго. Тады людзі Давідавыя прысягнулі, кажучы: ня выйдзеш ты болей з намі на вайну, каб не пагасла сьвяцільня Ізраіля.
але ласкі Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім.
І будзе непахісны дом твой і царства тваё навек прад абліччам Маім, і трон твой стаяцьме вечна.
але ў дні твае Я не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго: з рукі сына твайго адбяру яго;
і ня ўсё царства адбяру: адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, раба Майго, і дзеля Ерусаліма, які Я выбраў.
а сыну ягонаму дам адно калена, каб заставалася сьвяцільня Давіда, раба Майго, ва ўсе дні прад абліччам Маім, у горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе дзеля імя Майго.
Але Ёсавеф, дачка цара Ёрама, сястра Ахозіі, узяла Ёаса, сына Ахозіі, і тайна зьвяла яго з атачэньня забіваных сыноў царскіх, яго і карміцельку ягоную, у пасьцельны пакой; і схавалі яго ад Гатоліі, і ён ня быў забіты.
Я буду ахоўваць горад гэты, каб уратаваць яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, раба Майго.
Аднак жа не хацеў Гасподзь загубіць дом Давідаў дзеля запавета, які заключыў з Давідам, і таму што абяцаў даць яму сьвяцільню і сынам ягоным на ўсе часы.
Я буду бараніць горад гэты, каб уратаваць яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, раба Майго».
Дык вось Сам Гасподзь дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.
Не зраблю паводле лютасьці гневу Майго, ня зьнішчу Яфрэма, бо Я - Бог, а не чалавек; сярод цябе - Сьвяты; Я не ўвайду ў горад.